Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анаргазмі́я

(ад ан- + аргазм)

адсутнасць аргазму пры палавых зносінах; адна з формаў зніжэння сексуальнасці ў жанчын.

анарма́льны

(ад а- + нармальны)

які адступае ад агульнай нормы, ненармальны.

анартакла́з

(ад ан- + артаклаз)

мінерал, калій-натрыевы палявы шпат.

анартры́я

(гр. anarthria = расслабленне членаў)

страта органамі мовы здольнасці вымаўляць гукі.

анарты́т

(ад гр. anorthos = косы)

мінерал класа сілікатаў, кальцыевы палявы шпат шараватага або рыжа-шэрага колеру.

ана́рха-сіндыкалі́зм

(ад анархізм + сіндыкалізм)

плынь у рабочым руху, якая адмаўляе неабходнасць дзяржаўнай улады і палітычнай барацьбы, лічыць вышэйшай формай арганізацыі працоўных прафсаюзы.

анархі́зм1

(ад анархія)

1) палітычная плынь, якая адмаўляе ўсякую дзяржаўную ўладу, выступае за замену яе сувязямі вытворцаў і спажыўцоў;

2) перан. непрызнанне аўтарытэту, парадку, дысцыпліны.

анархі́зм2

(ад ан- + гр. orchis = яечка)

парок развіцця, які заключаецца ў адсутнасці абодвух яечкаў.

анархі́ст

(ад анархія)

прыхільнік анархізму, член анархічнай арганізацыі.

ана́рхія

(гр. anarchia)

1) адсутнасць кіраўніцтва, безуладдзе;

2) перан. адсутнасць арганізаванасці, бяспланавасць, стыхійнасць (напр. а. вытворчасці).