Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анансава́ць

(фр.аппопсег)

рабіць анонс аб чым-н., аб’яўляць.

ана́пест

(гр. anapaistos)

трохскладовая вершаваная стапа з націскам на трэцім складзе.

анаплазі́я

(ад ана- + гр. plasis = утварэнне)

вяртанне клетак і тканак у недыферэнцыраваны стан, у якім яны перастаюць выконваць спецыфічныя функцыі і набываюць здольнасць да неабмежаванага росту.

анаплазмо́з

(ад анаплазмы)

хвароба свойскіх і дзікіх жывёл, якая выклікаецца анаплазмамі.

анапла́змы

(н.-лац.anaplasma, ад гр. anaplasma = вобраз, форма)

бактэрыяпадобныя мікраарганізмы, якія паразітуюць у крыві свойскіх і дзікіх жывёл.

анаплацэфалідо́зы

(ад анаплацэфаліды)

хваробы коней, аслоў, мулаў, якія выклікаюцца анаплацэфалідамі.

анаплацэфалі́ды

(н.-лац. anoplocephalidae, ад гр. anoplos = безабаронны + kephale = галава)

сямейства гельмінтаў класа цэстодаў; паразітуюць у кішэчніку млекакормячых.

анапо́рдум

(н.-лац. onopordum)

травяністая расліна сям. складанакветных з лілова-пурпуровымі кветкамі, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і; на Беларусі трапляецца рэдка.

анапсі́ды

(н.-лац. anapsida)

падклас паўзуноў, які ўключае атрады чарапах і вымерлых катылазаўраў.

анапты́хія

(н.-лац. anaptychia)

кусцісты сумчаты лішайнік сям. фісцыевых, які трапляецца на кары дрэў лісцевых парод.