Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

філігра́нны

(ад філігрань)

1) зроблены ў выглядзе філіграні або які мае на сабе філігрань (напр. ф-ая папера);

2) перан. вельмі дакладны, да самых дробязей прадуманы, старанна і тонка выкананы.

філігра́нь

(фр. filigrane, ад іт. filigrano)

1) вадзяны знак на паперы;

2) ювелірны выраб з тонкага дроту накшталт карункаў.

філікалёз

(ад н.-лац. filicollis)

глісная хвароба свойскіх і дзікіх вадаплаўных птушак, якая выклікаецца паразітычным скрэбенем філіколісам.

філі́піка

(гр. philippika, ад Philipp + імя македонскага цара, супраць якога выступаў з прамовамі старажытнагрэчаскі аратар Дэмасфен)

перан. гнеўнае выкрывальнае выступленне супраць каго-н.

філі́раваць

(фр. filer = цягнуць)

1) пры спяванні або ігры на музычным інструменце цягнуць гук, паступова ўзмацняючы яго, а затым аслабляючы, зводзіць на нішто;

2) падстрыгаць, слізгаючы лязом раскрытых нажніцаў па валасах у напрамку ад канцоў да каранёў.

філі́стэр

(ням. Philister)

чалавек з абывацельскім, мяшчанскім кругаглядам і ханжаскімі паводзінамі.

філістэ́рства філі́стэрства

(ад філістэр)

погляды і паводзіны філістэра, абывацельская коснасць і ханжаства.

філі́т

(ад гр. phyllon = ліст)

метамарфічная горная парода, якая характарызуецца дробнай зярністасцю і тонкай сланцаватасцю.

фі́лія

(лац. filia)

1) тое, што і філіял;

2) аддзяленне каталіцкай або лютэранскай царквы.

-філія

(гр. phileo = люблю)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «схільнасць», «любоў да чаго-н.».