Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікрафі́льм

(ад мікра- + фільм)

рэпрадукцыя рукапіснага, друкаванага або графічнага дакумента, паменшаная ў дзесяткі, сотні разоў і выкананая на кіна або фотаплёнцы.

мікрафіля́рыі

(ад мікра- + лац. filum = нітка)

лічынкі некаторых нематодаў, якія паразітуюць у крыві або тканках птушак, млекакормячых і чалавека.

мікрафі́ты

(ад мікра- + -фіты)

група раслін, пераважна водарасцей, большасць якіх мае мікраскапічныя памеры і ўваходзіць у склад фітапланктону.

мікрафія́ле

(н.-лац. microphiale)

накіпны лішайнік сям. гіялектавых, які расце ў лясах на камлях дрэў, імхах і раслінных рэштках.

мікрафло́ра

(ад мікра- + флора)

сукупнасць раслінных мікраарганізмаў у якім-н. прыродным асяроддзі.

мікрафо́н

(ад мікра- + -фон)

прыбор, які ператварае гукавыя ваганні ў электрычныя і служыць для перадачы гукаў на адлегласць або для ўзмацнення іх.

мікрахі́мія

(ад мікра- + хімія)

раздзел аналітычнай хіміі, які вывучае мікраскапічна малыя ўзоры разнастайных рэчываў.

мікрахірургі́я

(ад мікра- + хірургія)

тое, што і мікрургія.

мікрахрано́метр

(ад мікра + хранометр)

прыбор для вымярэння вельмі малых адрэзкаў часу.

мікрацы́д

(ад мікра- + -цыд)

лекавы прэпарат, супрацьмікробны сродак, які выкарыстоўваецца пры лячэнні ран, апёкаў, абмарожанняў абмарожванняў, пролежняў, гнойна-запаленчых працэсаў і інш.