Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікрастэ́рыяс

(н.-лац. micrasterias)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая трапляецца ў азёрах, рэках, ручаях, канавах, сажалках і іншых прэсных вадаёмах.

мікрасфе́ра

(н.-лац. microsphaera)

сумчаты грыб сям. мучністарасяных, які развіваецца на лісці дрэў і кустоў; узбуджальнік мучністай расы.

мікрасхе́ма

(ад мікра- + схема)

элемент радыёэлектроннай апаратуры, выраблены з выкарыстаннем мікраэлектронікі.

мікрата́мніян

(н.-лац. microthamnion)

ніткаватая зялёная водарасць сям. хетафоравых, якая трапляецца ў стаячых і цякучых прэсных водах, на гнілых раслінных рэштках і ў глебе.

мікратапані́міка

(ад мікра + тапаніміка)

раздзел тапанімікі, які вывучае назвы дробных геаграфічных аб’ектаў (мікратапонімы), іх значэнне, паходжанне і пашырэнне на пэўнай тэрыторыі.

мікратапані́мія

(ад мікра- + тапанімія)

сукупнасць мікратапонімаў.

мікратапо́німы

(ад мікра- + тапонімы)

назвы дробных геаграфічных аб’ектаў вакол аднаго населенага пункта ці на абмежаванай тэрыторыі.

мікрато́м

(ад мікра- + гр. tome = рэзанне)

інструмент для атрымання тонкіх зрэзаў тканак жывёл і раслін для вывучэння іх будовы пад мікраскопам.

мікратра́ўма

(ад мікра- + траўма)

мед. нязначнае пашкоджанне скуры або слізістай абалонкі (укол, парэз, сіняк, драпіна).

мікратро́н

(ад мікра- + -трон)

прыбор для паскарэння зараджаных мікрачасцінак.