Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мансеньёр

(фр. Monseigneur = мой пан)

тытул, які ў сярэдневяковай Францыі ўжывалі пры звароце да герцагаў і іншых прадстаўнікоў вышэйшай знаці, а пазней як зварот да прадстаўнікоў вышэйшага каталіцкага духавенства.

манстэ́ра

(н.-лац. monstera)

вечназялёная травяністая расліна сям. ароннікавых з буйным цёмна-зялёным лісцем і дробнымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Цэнтр. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

ма́нта

(н.-лац. manta, ад ісп. manta = плашч)

рыба сям. мантавых з галаўнымі плаўнікамі, якія нагадваюць рогі; жыве ў верхніх слаях трапічных акіянскіх вод.

манта́ж

(фр. montage)

1) зборка і ўстаноўка машын, абсталявання, канструкцый, збудаванняў у адпаведнасці з планамі і чарцяжамі (напр. м. электрастанцыі);

2) падбор і аб’яднанне розных частак чаго-н. у адно цэлае (напр. м. кінафільма).

мантажо́р

(ад мантаж)

спецыяліст па мантажу (у кінематаграфіі, фатаграфіі).

мантажы́ст

(ад мантаж)

спецыяліст, які манціруе друкарскі набор, стэрэатыпы, клішэ.

мантані́сты

(лац. montanistae < гр. montanistai, ад Montan = імя жраца)

члены хрысціянскай секты, заснаванай у 2 ст. Мантанам, якая выступала супраць канцэнтрацыі ўлады ў руках епіскапаў і заклікала да адмаўлення ад уласнасці.

мантанья́ры

(фр. montagnards, ад montagne = гара)

1) рэвалюцыйна-дэмакратычная група дэпутатаў Нацыянальнага канвента ў час Французскай рэвалюцыі 1789—1794 гг.;

2) групоўка дробнабуржуазных дэмакратаў у французскім Нацыянальным сходзе 1848—1849 гг.

мантмарылані́т

(ад фр. Montmorillon = назва горада ў Францыі)

гліністы мінерал пераменнага саставу; выкарыстоўваецца як адсарбент, у ліцейнай вытворчасці і інш.

манто́

(фр. manteau)

жаночае паліто, пераважна футравае, свабоднага пакрою.