Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анабалі́зм

(н.-лац. anabolismus, ад гр. anabole = уздым)

сукупнасць рэакцый абмену рэчываў у арганізме (метабалізму), якія суправаджаюцца ўтварэннем (асіміляцыяй 2) складаных арганічных злучэнняў (проціл. катабалізм).

анабалі́я

(гр. anabole = уздым)

біял. разнавіднасць філэнбрыягенезу, пры якой змена ў развіцці органа адбываецца ў сувязі з далучэннем новых стадый у канцы перыяду формаўтварэння (параўн. архалаксіс, дэвіяцыя 3).

анабапты́зм

(гр. anabaptismos = паўторнае хрыпічэнне)

рэлігійны рэфармацыйны рух пераважна ў Германіі, Швейцарыі і Нідэрландах 16 ст. супраць афіцыйнай царквы і яе догматаў, а таксама супраць феадальнага прыгнёту; знаходзіў паслядоўнікаў і сярод рамеснікаў некаторых беларускіх гарадоў.

анабапты́ст

(лац. anabaptista, ад гр. anabaptismos = паўторнае хрышчэнне)

паслядоўнік анабаптызму.

анаба́с

(н.-лац. anabas)

рыба атрада акунепадобных, якая жыве ў прэсных вадаёмах Паўд. Азіі і Філіпінскіх астравоў; мае наджаберны орган для дыхання паветрам, калі прыходзіцца прасоўвацца па сушы пры перасыханні вадаёма.

анабе́на

(н.-лац.anabaena)

ніткавая сіне-зялёная водарасць сям. анабенавых, якая трапляецца ў планктоне прэсных водаў, часам у саланаватых водах і на сушы.

анабено́псіс

(н.-лац. anabaenopsis)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. анабенавых, якая пашырана пераважна ў трапічных і субтрапічных водах і рэдкая для ўмераных шырот.

анабіёз

(гр. anabiosis = ажыўленне)

стан арганізма, пры якім жыццёвыя працэсы рэзка замаруджваюцца або спыняюцца і могуць аднавіцца пры вяртанні спрыяльных умоў; назіраецца пераважна ў беспазваночных (насякомых, круглых чарвей і інш.).

анагалакты́чны

(ад ана- + галактыка)

звязаны з зорнымі групоўкамі за межамі нашай Галактыкі.

анагалі́ннасць

(ад ана- + гр. halinos = салёны)

узрастанне салёнасці марской вады ад дна да паверхні.