Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

амфібарэа́льны

(ад амфі- + лац. borealis = паўночны)

звязаны з пашырэннем арганізмаў, пры якім адзін і той жа від жыве ва ўмераным і на ўскраіне арктычных паясоў акіянаў (напр. дэльфіны, цюлені, траска).

амфібіёнты

(ад амфі- + біёнты)

арганізмы, прыстасаваныя да жыцця ў двух асяроддзях — у вадзе і на сушы (напр. амфібіі).

амфі́бія

(гр. amphibion)

1) земнаводная жывёла (напр. жаба, трытон), лічынкі якой дыхаюць жабрамі, а дарослыя асобіны лёгкімі;

2) аўтамабіль, танк, бронетранспарцёр, здольныя рухацца па сушы і па вадзе;

3) самалёт, прыстасаваны для ўзлёту і пасадкі на сушы і на вадзе.

амфібо́лы

(гр. amphibolos = двухсэнсавы, падманлівы)

група мінералаў класа сілікатаў, крэменякіслыя злучэнні магнію, жалеза, кальцыю, часам алюмінію і натрыю.

амфібра́хій

(гр. amphibrachys = з абодвух бакоў кароткі)

трохскладовая вершаваная стапа з націскам на другім складзе.

амфіга́стрыі

(ад амфі- + гр. gaster, -tros = чэрава)

лусачкі на ніжнім баку талома некаторых раслін тыпу мохападобных.

амфіды́ніум

(н.-лац. amphidinium)

аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. гімнадыніевых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах.

амфідыпло́ід

(ад амфі- + гр. diploos = падвойны + -оід)

міжвідавы гібрыд з падвоенай колькасцю храмасом.

амфіка́рпія амфікарпі́я

(ад амфі- + гр. karpos = плод)

утварэнне на адной расліне надземных і падземных пладоў.

амфіктыяні́я

(гр. amphiktyonia)

рэлігійна-палітычны саюз плямён і гарадоў у Стараж. Грэцыі для сумеснай аховы свяцілішчаў, адпраўлення культур і вырашэння мірным шляхам канфліктаў паміж яго членамі.