Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ізалейцы́н

(ад іза- + лейцын)

неабходная для чалавека і жывёл амінакіслата, якая ўваходзіць у склад бялкоў.

ізалі́ніі

(ад іза- + лінія)

лініі на геаграфічнай карце, графіку, якія злучаюць пункты з аднолькавымі паказчыкамі якіх-н. фізічных велічынь (ціску, тэмпературы, вільготнасці і інш.).

ізалю́ксы

(ад іза- + лац. lux = святло)

ізалініі роўнай асветленасці, якая выражана ў люксах.

ізалява́ць

(польск. izolować, ад фр. isoler)

1) праводзіць ізаляцыю 1;

2) праводзіць ізаляцыю 2;

3) пакрываць ізаляцыйным матэрыялам (напр. і. электрычны провад).

ізаля́тар

(фр. isolateur)

1) рэчыва, якое не праводзіць электрычнага току (гл. дыэлектрык), цеплыні або не прапускае гукаў;

2) дэталь з ізаляцыйнага рэчыва для замацавання і раз’яднання частак электрычнага абсталявання;

3) адасобленае памяшканне ў бальніцах, санаторыях, інтэрнатах, лагерах для размяшчэння хворых з нераспазнанымі ці заразнымі хваробамі;

4) камера ў турме для аднаго чалавека.

ізаля́цыя

(фр. isolation = адасабленне, раз’яднанне)

1) адасабленне, аддзяленне каго-н. або чаго-н. ад навакольнага асяроддзя (напр. і. інфекцыйна хворых);

2) змяшчэнне асобна, пазбаўленне кантактаў з кім-н. (напр. і. злачынцаў);

3) раз’яднанне частак электрычнага абсталявання пры дапамозе матэрыялу (рэчыва), які не праводзіць электрычны ток, а таксама сам гэты матэрыял (рэчыва);

4) раз’яднанасць з іншымі, адасобленае становішча (напр. маральная і., палітычная і.).

ізаляцыяні́зм

(англ. isolationism, ад фр. isolation = адасабленне, раз’яднанне)

1) палітыка дзяржаўнай замкнёнасці, адасобленасці;

2) палітычная плынь у ЗША, якая ўзнікла ў 19 ст. і развівалася пад лозунгам неўмяшання ў еўрапейскія справы.

ізаляцыяні́ст

(ад ізаляцыянізм)

прыхільнік ізаляцыянізму.

ізамарфі́зм

(ад іза- + -марфізм)

1) здольнасць рэчываў, блізкіх паводле хімічнага саставу, крышталізавацца ў аднолькавых формах;

2) мат. наяўнасць узаемаадзначанага адлюстравання дзвюх сукупнасцей, якое захоўвае іх структурныя ўласцівасці.

ізамарфі́я

(ад іза- + гр. morphe = форма)

аднолькавыя марфалагічныя прыкметы ў прадстаўнікоў розных груп арганізмаў, далёкіх з пункту погляду сістэматыкі.