Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікратэлеві́зар

(ад мікра- + тэлевізар)

тэлевізар вельмі малых памераў, які працуе на паўправадніках.

мікратэлефо́н

(ад мікра- + тэлефон)

тэлефонная трубка з у мацаванымі ў ёй мікрафонам і тэлефонам.

мікратэ́лія

(н.-лац. microthelia)

накіпны лішайнік сям. гіялектавых, які пашыраны ў Еўропе; расце ў лясах на гладкай кары лісцевых дрэў, асабліва бярозы і таполі.

мікрафа́гі

(ад мікра- + -фаг)

тое, што і нейтрафілы.

мікрафара́да

(ад мікра- + фарада)

адзінка электрычнай ёмкасці, роўная мільённай частцы фарады.

мікрафатагра́фія

(ад мікра + фатаграфія)

фатаграфаванне павялічаных пры дапамозе мікраскопа аб’ектаў.

мікрафато́метр

(ад мікра- + фатометр)

прыбор для вымярэння аптычных шчыльнасцей на малых участках фатаграфічных адлюстраванняў (спектраграм, аэрафотаздымкаў і інш.).

мікрафа́уна

(ад мікра- + фауна)

сукупнасць жывёльных мікраарганізмаў у якім-н. прыродным асяроддзі.

мікрафі́л

(ад мікра- + гр. phyllon = ліст)

дробны ліст вышэйшых раслін, які ўзнік у выніку эвалюцыі як выраст на бязлістых галінках прымітыўных продкаў гэтых раслін.

мікрафіламе́нты

(ад мікра + філаменты)

ніці бялку актыну нямышачнай прыроды ў цытаплазме эўкарыётных клетак.