Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аморфанасто́к

(ад гр. amorphos = бясформенны + насток)

тое, што і насток.

амо́рфны

(гр. amorphos = бясформенны)

1) які не мае крышталічнай будовы (напр. а-ае рэчыва);

2) перан. бясформенны, расплывісты (напр. а-ыя ўражанні).

ампелагра́фія

(ад гр. ampelos = вінаград + -графія)

навука аб відах і сартах вінаграду.

ампелало́гія

(ад гр. ampelos = вінаград + -логія)

навука аб вінаградарстве.

ампелатэрапі́я

(ад гр. ampelos = вінаград + тэрапія)

лячэнне вінаградам.

ампело́псіс

(н.-лац. ampelopsis)

дэкаратыўная расліна сям. вінаградавых; дзікі вінаград.

а́мпельны

(ад ням. Ampel = падвесная ваза для кветак);

а-ыя расліны — дэкаратыўныя расліны са звіслымі парасткамі, павойнымі сцёбламі і прыгожым лісцем, якія вырошчваюцца ў падвесных вазах, гаршках і скрынках для ўпрыгожвання памяшканняў, балконаў (напр. бягонія, традысканцыя, плюшч, настурка).

ампе́р

[фр. A. Ampère = прозвішча фр. фізіка (1775—1836)]

асноўная адзінка сілы электрычнага току ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная сіле току паміж двума паралельнымі праваднікамі, размешчанымі ў вакууме на адлегласці 1 м адзін ад другога.

ампера́ж

(ад ампер)

сіла электрычнага току, выражаная ў амперах.

ампераме́трыя ампераметры́я

(ад ампер + -метрыя)

вымярэнне ў амперах сілы электрычнага току.