Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

амідастамо́з

(н.-лац. amidostomosis)

хвароба гусей, якая выклікаецца амідастомамі.

амідасто́мы

(ад аміды + гр. stoma = губы)

чэрві, якія паразітуюць у падслізістай абалонцы страўніка гусей, часам качак, галубоў і некаторых іншых птушак.

амідо́л

(ад аміды + -ол)

арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца як праявіцель у фатаграфіі.

амі́ды

(ад аміяк + гр. eidos = выгляд)

1) арганічныя злучэнні, у якіх гідраксіл заменены амінагрупай, 2) хімічныя злучэнні, што ўтвараюцца заменай аднаго атама вадароду аміяку атамам металу, напр. амід натрыю.

амікашо́нства

(ад фр. ami = сябра + cochon = свіння)

бесцырымоннасць, панібрацтва, фамільярнасць.

амікро́н

(гр. о mikron)

назва літары грэчаскага алфавіта: о кароткае.

амі́лавы

(ад гр. amylon = крухмал);

а-ыя спірты — гранічныя аднаатамныя спірты.

аміладэкстры́н

(ад гр. amylon = крухмал + дэкстрын)

прадукт расшчаплення крухмалу.

аміла́зы

(ад гр. amylon = крухмал)

ферменты, якія гідралітычна расшчапляюць крухмал і глікаген і ўтвараюць дэкстрыны, мальтозу і глюкозу ў жывых арганізмах.

амілаідо́з

(ад гр. amylon = крухмал + eidos = выгляд)

парушэнне бялковага абмену ў арганізме.