Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аме́нцыя

(лац. amentia)

расстройства свядомасці, якое характарызуецца бяссувязнасцю мыслення, разгубленасцю, парушэннем арыенціроўкі ў навакольным, узбуджанасцю.

амеры́цый

(н.-лац. americium, ад англ. America = Амерыка)

штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент, які адносіцца да актыноідаў, серабрысты метал.

аметабалі́я

(ад а- + гр. metabole = перамена)

адсутнасць метамарфозы, развіццё некаторых ніжэйшых насякомых, пры якім пераход ад маладой фазы да дарослай зводзіцца толькі да росту і скідання старога хітынавага покрыву (лінькі).

аметрапі́я

(н.-лац. ametropia, ад гр. ametros = бязмерны + ops = зрок)

ненармальная пераламляльная здольнасць вока (блізарукасць або дальназоркасць).

аметы́ст

(лац. amethystus, ад гр. amethystos)

мінерал, разнавіднасць кварцу, каштоўны камень фіялетавага або блакітна-фіялетавага колеру; выкарыстоўваецца для ювелірных вырабаў.

амёба

(н.-лац. amoeba, ад гр. amoibe = змяненне)

найпрасцейшая аднаклетачная жывёла, якая можа змяняць форму.

амёбія́з

(ад амёба)

хвароба чалавека, якая выклікаецца дызентэрыйнай амёбай; амёбная дызентэрыя.

а́мі

(н.-лац. ammi, ад гр. ammi)

травяністая расліна сям. парасонавых з пасечаным на сегменты лісцем, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і; вырошчваецца на Каўказе і ў Малдове як лекавая.

аміда́зы

(ад аміды)

ферменты, якія змяшчаюцца ў тканках жывёл і раслін і прымаюць удзел у азоцістым абмене ў арганізме.

амідапіры́н

(ад аміды + гр. руг = агонь)

фарм. болесуцішальны і гарачкапаніжальны лекавы прэпарат.