Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

філасафе́ма

(гр. philosophema)

1) філасофская праблема;

2) думкі, выказванні якога-н. філосафа.

філасо́фія

(гр. philosophia, ад phileo = люблю + sophia = мудрасць)

1) навука аб найбольш агульных законах развіцця прыроды, грамадства і мыслення;

2) метадалагічныя прынцыпы якой-н. навукі (напр. ф. права, ф. мовазнаўства);

3) погляды, перакананні; канцэпцыя;

4) перан. абстрактныя разважанні.

філасты́кта

(н.-лац. phyllosticta)

недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які развіваецца на лісці і рэдка на пладах раслін сям. ружавых і бабовых.

філастыкто́з

(ад філастыкта)

хвароба раслін, якая выклікаецца філастыктай.

філата́ксіс

(ад гр. phyllon = ліст + taksis = размяшчэнне па парадку)

размяшчэнне лістоў на сцябле расліны.

філатэлі́ст

(ад філатэлія)

чалавек, які займаецца філатэліяй.

філатэлі́я

(фр. philatelie, ад гр. phileo = люблю + ateleia = вызваленне ад аплаты)

калекцыяніраванне і вывучэнне паштовых і гербавых марак, паштовых знакаў, а таксама папяровых грашовых знакаў розных краін.

філафані́ст

(ад філафанія)

чалавек, які займаецца філафаніяй.

філафані́я

(ад гр. phileo = люблю + -фанія)

калекцыяніраванне гукавых, у асноўным музычных, запісаў.

філафо́ра

(ад гр. phyllon = лісток + phoros = які нясе)

чырвоная водарасць сям. філафоравых, якая пашырана ў морах цёплых і ўмераных зон.