Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

по́лія

(н.-лац. pohlia)

лістасцябловы мох сям. брыевых, які расце на вільготнай гліністай глебе, схілах, гнілой драўніне.

поліяміэлі́т

(ад гр. polios = шэры + myelos = касцявы мозг)

эпідэмічны дзіцячы параліч, вострая вірусная хвароба, абумоўленая пашкоджаннем пераважна шэрага рэчыва спіннога мозгу.

поліяні́т

(ад гр. polios = шэры)

мінерал, крышталічная разнавіднасць марганцу.

поліяэнцэфалі́т

(ад гр. polios = шэры + энцэфаліт)

хвароба, якая характарызуецца запаленнем і перараджэннем шэрага рэчыва галаўнога мозгу.

поль

(англ. pole)

тое, што і род.

по́льдэр

(гал. polder)

адгароджаны ад мора, возера або ракі дамбай, асушаны і апрацаваны нізінны ўчастак пабярэжжа узбярэжжа.

по́лька

(чэш. polka)

танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца.

по́люс

(лац. polus, ад гр. polos = вось)

1) пункт перасячэння ўяўнай восі вярчэння Зямлі з зямной паверхняй (напр. паўночны п паўднёвы п.);

2) адзін з двух процілеглых канцоў электрычнага ланцуга або магніта (напр. дадатны п., адмоўны п.);

3) месца найбольшага праяўлення чаго-н. (напр. п. холаду);

4) перан. што-н. зусім процілеглае іншаму.

по́мпа1

(польск. pompa, ад фр. pompe)

насос для падачы куды-н. або адкачвання вадкасці, газаў (напр. пажарная п.).

по́мпа2

(польск. pompa, ад лац. pompa)

знешняя, паказная пышнасць (напр. рабіць што-н. з помпай).