Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікрасхе́ма

(ад мікра- + схема)

элемент радыёэлектроннай апаратуры, выраблены з выкарыстаннем мікраэлектронікі.

мікрата́мніян

(н.-лац. microthamnion)

ніткаватая зялёная водарасць сям. хетафоравых, якая трапляецца ў стаячых і цякучых прэсных водах, на гнілых раслінных рэштках і ў глебе.

мікратапані́міка

(ад мікра + тапаніміка)

раздзел тапанімікі, які вывучае назвы дробных геаграфічных аб’ектаў (мікратапонімы), іх значэнне, паходжанне і пашырэнне на пэўнай тэрыторыі.

мікратапані́мія

(ад мікра- + тапанімія)

сукупнасць мікратапонімаў.

мікратапо́німы

(ад мікра- + тапонімы)

назвы дробных геаграфічных аб’ектаў вакол аднаго населенага пункта ці на абмежаванай тэрыторыі.

мікрато́м

(ад мікра- + гр. tome = рэзанне)

інструмент для атрымання тонкіх зрэзаў тканак жывёл і раслін для вывучэння іх будовы пад мікраскопам.

мікратра́ўма

(ад мікра- + траўма)

мед. нязначнае пашкоджанне скуры або слізістай абалонкі (укол, парэз, сіняк, драпіна).

мікратро́н

(ад мікра- + -трон)

прыбор для паскарэння зараджаных мікрачасцінак.

мікраты́пія

(ад мікра- + -тыпія)

адбітак з фатаграфіі, знятай праз мікраскоп.

мікраты́рый

(н.-лац. microthyrium)

сумчаты грыб сям. мікратырыевых, які трапляецца на жывым і адмерлым лісці, галінках і сцёблах раслін.