Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абсідыя́н

[лац. obsidianus (lapis) = камень Абсідыя, ад Obsidius = імя рымляніна, які прывёз гэты камень з Эфіопіі]

шклопадобная вулканічная горная парода чырвонага, чорнага або шэрага колеру; выкарыстоўваецца ў будаўніцтве і ювелірнай справе.

абскура́нт

(лац. obscurans, -ntis = які зацямняе)

прыхільнік абскурантызму, рэакцыянер, цемрашал.

абскуранты́зм

(ад лац. obscurans, -ntis = які зацямняе)

крайне рэакцыйныя, варожыя адносіны да асветы, навукі, прагрэсу, да ўсяго новага і перадавога; цемрашальства

абсо́рбер

(лац. absorbere = паглынаць)

апарат для правядзення абсорбцыі 1.

абсо́рбцыя

(лац. absorptio = паглынанне)

1) хім. паглынанне газаў або рэчываў усёй масай абсарбенту (параўн. адсорбцыяў 2) паглынанне святла, гуку або радыёхваль пры праходжанні праз рэчыва;

3) усмоктванне рэчываў, у прыватнасці лекавых сродкаў.

абсталява́ць

(польск. obstalować, ад ням. bestellen)

1) забяспечыць патрэбнымі інструментамі, прыладамі, механізмамі;

2) набыць абстаноўку, мэбляваць;

3) прыстасаваць для чаго-н., пад што-н.

абстрагава́ць

(лац. obstrahere = адцягваць)

адкідаць у думках неістотныя ўласцівасці, сувязі прадмета, з’явы і выдзяляць яго асноўныя, заканамерныя прыкметы.

абстра́ктны

(ад лац. abstractio = адцягненне, аддаленне)

адцягнены, заснаваны на абстракцыі.

абстра́кцыя

(лац. abstractio = адцягненне, аддаленне)

1) адцягненне ў думках ад неістотных уласцівасцей, якасцей, сувязяў прадметаў ці з’яў з мэтай выдзеліць іх найбольш істотныя прыкметы;

2) адцягненае паняцце, тэарэтычнае, навуковае абагульненне.

абстракцыяні́зм

(ад абстракцыя)

плынь у выяўленчым мастацтве 20 ст., для якой характэрны поўны адыход ад прынцыпаў рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці.