Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ама́тар

(польск. amator, ад лац. amator)

чалавек, які ў вольны час займаецца чым-н. не для заробку, а па ахвоце (напр. а. палявання, а. музыкі).

амато́лы

[ад амо(ній) + тал(уол)]

выбуховыя рэчывы, якія складаюцца з сумесі нітрату амонію з трынітраталуолам.

аматы́дыі

(ад гр. omma, -atos = вока + eidos = выгляд)

асобныя вочкі, з якіх утвараюцца складаныя фасетачныя вочы членістаногіх жывёл (насякомых, ракападобных і інш.).

амаўро́з

(гр. amauros = цёмны, сляпы)

страта зроку, слепата.

амафі́ла

(н.-лац. ammophila)

насякомае сям. рыючых вос з доўгім чырвоным брушкам; пясчаная аса.

амафо́нія

(гр. homophonia)

шматгалосы музычны твор, у якім асноўную мелодыю выконвае толькі адзін голас, а астатнія гучаць як акампанемент.

амафо́ны

(гр. homophonos = аднагучны, аднатонны)

лінгв. словы, якія аднолькава гучаць, але маюць рознае напісанне (напр. грыб — грып, казка — каска).

амафо́рмы

(ад гр. homos = аднолькавы + форма)

лінгв. словы, якія належаць да розных часцін мовы і супадаюць толькі ў пэўных марфалагічных формах (напр. вусны ’губы’ і вусны ’які вымаўляецца’).

амафо́с

[ад амо(ній) + фос(фар)]

мінеральнае азотна-фосфарнае ўгнаенне.

а́мба

(рус. амба, ад іт. ambo = два нумары латарэйнага білета)

разм. усё, канец.