Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ама́р

(фр. homard)

вялікі марскі рак атрада дзесяціногіх (дэкаподаў); аб’ект промыслу.

амаралі́зм

(ад а- + лац. moralis = маральны)

адсутнасць маральных прынцыпаў.

амара́льны

(ад а- + маральны)

пазбаўлены маралі.

амара́нт

(н.-лац. amaranthus, ад гр. amarantos = які не вяне)

травяністая расліна сям. амарантавых з ярка афарбаваным лісцем, пашыраная ў цёплых і ўмераных зонах; аксамітнік.

амартыза́тар

(рус. амортизатор, ад фр. amortir = аслабляць, змякчаць)

прыстасаванне ў машынах для змякчэння штуршкоў, удараў пры яздзе.

амартыза́цыя

(с.-лац. amortisatio = аслабленне)

1) паступовае зношванне машын, абсталявання, збудаванняў і перанясенне іх вартасці на прадукцыю;

2) паступовае пагашэнне доўгу асобай або арганізацыяй перыядычнымі ўзносамі;

3) прызнанне даўгавога абавязацельства несапраўдным у выніку яго страты, крадзяжу і інш.;

4) змякчэнне штуршкоў, удараў пры руху машын, пасадцы самалётаў з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў.

амартыфіка́цыя

(ад а- + лац. mors, mortis = смерць + -фікацыя)

афіцыйнае аб’яўленне аб ануляванні (пазбаўленні сілы) страчаных дакументаў.

амарфі́зм

(ад гр. amorphos = бясформенны)

1) аморфны стан рэчыва;

2) перан. бясформеннасць, расплывістасць.

амары́ліс

(н.-лац. amaryllis, ад гр. amaryllis)

цыбульная травяністая расліна сям. амарылісавых з буйнымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

амастыгаспо́рый

(н.-лац. amastigosporium)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які паразітуе на злаках.