Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алюмаге́ль

(ад лац. alumen = галун + гелі)

порыстая белая маса, што ўяўляе сабой вокіс алюмінію, адсарбент.

алюмагідры́ды

[ад алюм(іній) + гідрыд]

хімічныя злучэнні, у склад якіх уваходзіць алюміній; выкарыстоўваюцца ў арганічным сінтэзе для гідрыравання.

алюмасіліка́ты

[ад алюм(іній) + сілікаты]

пародаўтваральныя мінералы, крэменязёмістыя злучэнні з вялікай колькасцю алюмінію, напр. палявыя шпаты, слюды, мінералы глін.

алюмато́л

[ад алюм(іній) + тол]

водаўстойлівае выбуховае рэчыва, грануляваная сумесь літага трацілу з парашком алюмінію.

алюмафасфа́ты

[ад алюм(іній) + фасфаты]

горныя пароды, у складзе якіх пераважаюць алюмафасфатныя (аўгеліт, баранеіт, вавеліт, крандаліт і інш.) і фасфатныя мінералы.

алюме́ль

[ад алюм(іній) + (нік)ель]

сплаў алюмінію, нікелю, крэмнію, марганцу і кобальту; выкарыстоўваецца ў піраметрыі.

алюміна́ты

(ад алюміній)

солі алюмініевых кіслот, напр. а. кальцыю, натрыю.

алюмінатэрмі́я

(ад алюміній + -тэрмія)

спосаб здабывання металаў шляхам узнаўлення іх вокіслаў алюмініем.

алюмі́ній

(н.-лац. Aluminium, ад лац. alurnen = галун)

хімічны элемент, лёгкі коўкі метал серабрыста-белага колеру.

алю́р

(фр. allure)

віды руху каня (хада, рысь, інахадзь, галоп, скачок).