Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

поліцукры́ды

(ад полі- + цукрыды)

складаныя вугляводы, якія пры гідролізе распадаюцца на вялікую колькасць монацукрыдаў да поліцукрыдаў належаць крухмал, цэлюлоза і інш.

поліцытэмі́я

(ад полі- + гр. kytos = клетка + -эмія)

хранічнае захворванне крывятворнай сістэмы чалавека з павышэннем колькасці эрытрацытаў у крыві.

поліцэнтры́зм

(ад полі- + цэнтр)

1) тэорыя ў антрапалогіі, паводле якой людскія расы паходзяць ад розных форм выкапнёвага чалавека ў некалькіх раёнах зямнога шара (проціл. монацэнтрызм);

2) наяўнасць у сістэме міжнародных адносін некалькіх цэнтраў, узаемаадносіны паміж якімі вызначаюць развіццё сусветнай палітыкі.

поліэдрые́ла

(н.-лац. polyedriella)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая пашырана ў азёрах, балотах, невялікіх затарфаваных вадаёмах, у глебе.

поліэкра́н

(ад полі- + экран)

метад дэманстрацыі адначасова на некалькіх экранах, размешчаных побач, тэматычна звязаных кінастужак.

поліэлектралі́ты

(ад полі- + электраліты)

палімеры, у склад макрамалекул якіх уваходзяць групы, здольныя да іанізацыі ў растворы (бялкі, нуклеінавыя кіслоты і інш.).

поліэмбрыяні́я

(ад полі- + эмбрыён)

утварэнне некалькіх зародкаў з адной яйцаклеткі ў жывёлы, чалавека і ў адным семені ў расліны.

поліэтыле́н

(ад полі- + этылен)

высокамалекулярнае злучэнне, прадукт полімерызацыі этылену, які выкарыстоўваецца як электраізаляцыйны матэрыял і для вытворчасці пластмас, плёнак, труб і інш.

поліэтыленаксі́д

(ад поліэтылен + аксіды)

палімер з вокісу этылену.

поліэфі́ры

(ад полі- + эфіры)

сінтэтычныя палімеры, прадукты полікандэнсацыі многаасноўных кіслот або іх ангідрыдаў з многаатамнымі спіртамі.