Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алькатро́н

[ад фр. alcôve = паглыбленне + (элек)трон]

уніпалярны транзістар з кіруемым каналам для патоку асноўных носьбітаў зарада.

а́лькер

(польск. alkierz < чэш. alkeř, ад с.-в.-ням. ärker)

вуглавая адасобленая частка будынка, якая знадворку намнога выступае ад сцен; былі характэрны для шляхецкіх сядзіб Беларусі і Польшчы 17—19 ст.

алькле́д

[ад ал(юміній) + англ. clad = пакрыты]

паўфабрыкат (ліст, труба) з алюмініевага сплаву, пакрыты з абодвух бакоў слоем алюмінію для аховы ад карозіі.

алько́ў

(фр. alcôve, ад ар. alkubba)

ніша ў сцяне пакоя для ложка ці спальнае памяшканне без вокнаў.

алькупры́нт

(ад фр. alcôve = паглыбленне + англ. print = друк)

электралітычны спосаб прыгатавання форм афсетнага друку, які вызначаецца высокай трываласцю.

альм

(ням. Alm)

вапнавы азёрны туф з арганічным рэчывам, які пашыраны ў антрапагенавых адкладах Беларусі; выкарыстоўваецца яе мясцовае ўгнаенне.

альмана́х

(с.-лац. almanachus, ад ар. al-manāh = каляндар)

неперыядычны зборнік літаратурных твораў розных аўтараў.

альмандзі́н

(ад тур. Alabanda = назва горада ў Малой Азіі)

мінерал класа сілікатаў, каштоўны камень чырвонага, бура-чырвонага або чырвона-фіялетавага колеру; разнавіднасць гранату2.

альмараві́ды

(ісп. almoravides, ад ар. al-murabitun = жыхары мусульманскІ́х умацаваных манастыроў)

прадстаўнікі феадальнай дынастыі ў краінах Паўн. Афрыкі сярэдзіны 11 — сярэдзіны 12 ст.

альмаха́ды

(ісп. almohades, ад ар. al-muvahidun = аднабожнік)

прадстаўнікі феадальнай дынастыі ў краінах Паўн. Афрыкі сярэдзіны 12 — сярэдзіны 13 ст.