Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альгра́фія

[ад ал(юміній) + -графія]

спосаб плоскага друку на афсетнай машыне з друкарскай формы, зробленай на алюмініевай пласціне.

альдастэро́н

[ад альд(эгід) + гр. stereos = цвёрды]

адзін з гармонаў кары наднырачнікаў, які ўдзельнічае ў рэгуляцыі мінеральнага абмену ў арганізме жывёл і чалавека.

альдзі́ны, а́льды

[ад лац. Aldus = імя венецыянскага друкара Альда Мануцыя (1449—1515)]

кнігі, выдадзеныя ў 1494—1597 гг. у Венецыі ў друкарні, заснаванай Альдам Мануцыем.

альдо́зы

(ад альдэгіды)

арганічныя крышталічныя рэчывы, салодкія на смак (напр. глюкоза), якія выконваюць важную фізіялагічную ролю.

альдрава́нда

[н.-лац. aldrovanda, ад іт. U. Aldrovandi = прозвішча іт. батаніка (1522—1605)]

водная насякомаедная травяністая расліна сям. расіцавых, якая трапляецца ў азёрных і рачных затоках.

а́льды

гл. альдзіны.

альдэгі́ды

[ад н.-лац. al(cohol) dehyd(rogenatum) = алкаголь, пазбаўлены вадароду]

арганічныя злучэнні, якія змяшчаюць карбанілавую групу, звязаную з атамам вадароду; прымяняюцца ў вытворчасці пластмас, парфумерыі і інш.

алькаба́ла

(ісп. alcabala, ад ар. al-kabala = спагнанне)

падатак на гандлёвыя здзелкі ў Іспаніі і яе калоніях у 12—19 ст.

алька́льд

(ісп. alcalde, ад ар. al-kadī = суддзя)

галава гарадской адміністрацыі, суддзя ў Іспаніі і некаторых краінах Лац. Амерыкі.

алькаса́р

(ісп. alcazar, ад ар. alkasr = замак)

замак або ўмацаваны палац у Іспаніі, збудаваны часцей за ўсё ў маўрытанскім стылі.