Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альвеакако́з

(ад альвеакок)

гельмінтозная хвароба жывёлы і чалавека, якая выклікаецца альвеакокам.

альвеако́к

(н.-лац. alveococcus)

гельмінт сям. саліцёраў паразітуе ў тонкім кішэчніку лісоў, ваўкоў, сабак, катоў, а ад іх можа трапіць у арганізм грызуноў, насякомаедных, чалавека.

альвеаля́рны

(ад альвеола)

1) які мае порыстую будову;

2) лінгв. зычны гук, пры вымаўленні якога язык датыкаецца да паднябення каля альвеол.

альвео́ла

(лац. alveolus = паглыбленне, пузырок)

1) паглыбленне ў сківіцы, у якім змяшчаецца корань зуба;

2) маленькі лёгачны пузырок (на канцы кожнай бронхі), куды пранікае паветра пры дыханні.

альгадысменарэ́я

(ад гр. algos = боль + дысменарэя)

менструацыя з болямі ў нізе жывата, галавы, ірвотай, слабасцю, стратай прытомнасці, сэрцабіеннем сэрцабіццем, паніжэннем або стратай працаздольнасці.

альгалагні́я

(ад гр. algos = боль + lagneia = юр, сладастраснасць)

сексуальнае задавальненне, якое ўзнікае ад прычынення псіхічнага або фізічнага болю аднаму з палавых партнёраў.

альгало́гія

(ад лац. alga = водарасць + -логія)

раздзел батанікі, які вывучае водарасці.

альгвасі́л

(ісп. alguacil)

судзейскі, а таксама паліцэйскі чын у Іспаніі.

альгі́н

(ад лац. alga = водарасць)

клейкае рэчыва, якое здабываюць з марскіх водарасцяў і выкарыстоўваюць для апрацоўкі тканін, валокнаў, футра.

альгіцы́ды

(ад лац. alga = водарасць + -цыды)

хімічныя сродкі для барацьбы з водарасцямі (на рысавых палях, у рыбаводных сажалках).