Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альбарутэ́ніка

(н.-лац. albaruthenica, ад лац. alba = белая + с.-лац. Ruthenia = Русь)

лацінская назва беларусазнаўства.

альбатро́с

(фр. albatros, ад ісп. alcatraz)

вялікая марская птушка атрада буравеснікаў з вузкімі доўгімі крыламі і доўгай дзюбай.

альбатрэ́лус

(н.-лац. albatrellus)

шапкавы базідыяльны грыб сям. скутыгеравых, які расце ў хвойных лясах, пераважна старых ельніках; ядомы; бяляк.

альбе́да

(п.-лац. albedo = белізна, ад лац. albus = белы)

велічыня, якая характарызуе здольнасць паверхні якога-н. цела адбіваць прамянёвую энергію Сонца.

альбедаме́тр

(ад альбеда + -метр)

прыбор для вымярэння альбеда розных фізічных цел.

альбіго́йцы

(фр. Albigeois, ад лац. Albiga = назва французскага горада)

удзельнікі ерэтычнага руху ў Паўд. Францыі 12—13 ст., прыхільнікі вучэнняў катараў і вальдэнсаў.

альбі́дум

(ад лац. albidus = белаваты)

разнавіднасць мяккай пшаніцы з белым коласам і зернем.

альбіні́зм

(фр. albinisme, ад лац. albus = белы)

прыроджаная адсутнасць нармальнай для арганізма пігментнай афарбоўкі.

альбіно́с

(ісп. albinos, ад лац. albus = белы)

чалавек або жывёла з адзнакамі альбінізму.

альбі́т

(ад лац. albus = белы)

мінерал класа сілікатаў, белы натрыевы палявы шпат, выкарыстоўваецца ў шкляной, керамічнай, абразіўнай вытворчасцях.