Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

поліфурка́цыя

(ад полі- + фуркацыя)

падзел старшых класаў сярэдняй школы на тры і больш патокі, напрамкі ў навучанні (напр. на фізіка-матэматычны, біялагічны, гуманітарны і інш.) (параўн. біфуркацыя 3).

поліхраі́зм

(ад гр. polychroos = многакаляровы)

уласцівасць мінералаў мяняць афарбоўку пры звычайным асвятленні ў залежнасці ад напрамку падзення прамянёў.

поліхраматы́чны

(ад полі- + храматычны)

уласцівы паліхроміі; шматколерны (параўн. монахраматычны).

поліцукры́ды

(ад полі- + цукрыды)

складаныя вугляводы, якія пры гідролізе распадаюцца на вялікую колькасць монацукрыдаў да поліцукрыдаў належаць крухмал, цэлюлоза і інш.

поліцытэмі́я

(ад полі- + гр. kytos = клетка + -эмія)

хранічнае захворванне крывятворнай сістэмы чалавека з павышэннем колькасці эрытрацытаў у крыві.

поліцэнтры́зм

(ад полі- + цэнтр)

1) тэорыя ў антрапалогіі, паводле якой людскія расы паходзяць ад розных форм выкапнёвага чалавека ў некалькіх раёнах зямнога шара (проціл. монацэнтрызм);

2) наяўнасць у сістэме міжнародных адносін некалькіх цэнтраў, узаемаадносіны паміж якімі вызначаюць развіццё сусветнай палітыкі.

поліэдрые́ла

(н.-лац. polyedriella)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая пашырана ў азёрах, балотах, невялікіх затарфаваных вадаёмах, у глебе.

поліэкра́н

(ад полі- + экран)

метад дэманстрацыі адначасова на некалькіх экранах, размешчаных побач, тэматычна звязаных кінастужак.

поліэлектралі́ты

(ад полі- + электраліты)

палімеры, у склад макрамалекул якіх уваходзяць групы, здольныя да іанізацыі ў растворы (бялкі, нуклеінавыя кіслоты і інш.).

поліэмбрыяні́я

(ад полі- + эмбрыён)

утварэнне некалькіх зародкаў з адной яйцаклеткі ў жывёлы, чалавека і ў адным семені ў расліны.