Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

платыёпсы

(ад гр. platys = плоскі + ops = воблік)

выкапнёвыя земнаводныя з групы лабірынтадонтаў, якія жылі ў палеазоі.

платызма́тыя

(н.-лац. piatismatia)

ліставаты сумчаты лішайнік сям. пармеліевых, які расце на ствалах і галінах хвойных і лісцевых дрэў, часам на імшыстых валунах.

платыкла́дус

(н.-лац. platycladus)

вечназялёная кустовая хвойная расліна сям. кіпарысавых з плоскай ігліцай, пашыраная ў Кітаі, Карэі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

платымо́нас

(н.-лац. platymonas)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідаманадавых, якая трапляецца ў саланаватых і прэсных вадаёмах.

платынатро́н

(ад гр. platyno = расшыраю + -трон)

электравакуумны прыбор магнетроннага тыпу для ўзмацнення і генерыравання электрамагнітных ваганняў звышвысокай частаты (параўн. амплітрон).

платысалені́ты

(н.-лац. platysolenites)

выкапнёвыя кольчатыя чэрві сям. серпулідаў, якія жылі ў перыяд кембрыю.

платыфілі́н

(ад гр. platys = плоскі + phyllon = ліст)

лекавы прэпарат, сасударасшыральны і болесуцішальны сродак.

платыцэ́льны

(ад гр. platys = плоскі + koiloma = паглыбленне)

плоска-ўвагнуты, напр. пазванок у млекакормячых.

платыцэ́рыум

(н.-лац. platycerium)

вечназялёная папараць з доўгім рассечаным лісцем у дробных белых лусачках, пашыраная ў трапічных лясах; на Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях і пакоях.

платыцэфа́лія

(ад гр. platys = плоскі + -цэфалія)

плоскагаловасць, слабое развіццё чэрапа ў вышыню.