Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікраме́трыя

(ад мікра- + -метрыя)

раздзел фізікі, які займаецца дакладным вымярэннем лінейных велічынь.

мікраміліме́тр

(ад мікраміліметр)

тое, што і мілімікрон.

мікрамініяцюрыза́цыя

(ад мікра- + мініяцюрызацыя)

значнае памяншэнне памераў і масы апаратаў, прыбораў, радыётэхнічных элементаў і інш., што грунтуецца на дасягненнях мікраэлектронікі.

мікраміцэ́ты

(ад мікра- + -міцэты)

зборная група грыбоў мікраскапічных памераў; мікрагрыбы (параўн. макраміцэты).

мікрамо́дуль

(ад мікра- + модуль)

блок радыёэлектроннай апаратуры ў мініяцюрным выкананні.

мікрамонаспара́цыі

(н.-лац. micromonosporaceae)

сямейства актынаміцэтаў, пашыраны ў глебе, гноі, сене, азёрным іле і інш.

Мікране́зія

(ад мікра- + гр. nesos = востраў)

група дробных астравоў у Акіяніі, пераважна на поўнач ад экватара.

мікранектрые́ла

(н.-лац. micronectriella)

сумчаты грыб сям. нектрыевых, які развіваецца пераважна на злакавых.

мікранівелі́р

(ад мікра- + нівелір)

вымяральны прыбор для вельмі дакладнага вызначэння перавышэнняў пунктаў або нахілу апорных плоскасцей розных установак.

мікрапалеантало́гія

(ад мікра- + палеанталогія)

раздзел палеанталогіі, які вывучае мікраскапічныя выкапнёвыя рэшткі арганізмаў.