Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

марфо́зы

(ад гр. morphe = форма)

няспадчынныя змены арганізмаў, якія выклікаюцца дзеяннем знешніх фактараў (радыяцыі, высокіх тэмператур, хімічных рэчываў і інш.).

марці́ра

(гал. mortier, ад лац. mortarium = ступа)

артылерыйская гармата з кароткім ствалом (карацейшым, чым у гаўбіцы) для стральбы па закрытых цэлях.

марцыпа́н

(ст.-польск. marcypan, ад іт. marzapane)

цестападобная маса, прыгатаваная з працёртага міндалю або арэхаў з цукрам, а таксама кандытарскі выраб з гэтай масы;

2) перан. што-н. вельмі смачнае, адмыслова прыгатаванае.

марш

(фр. marche)

1) пераход войск паходным парадкам з аднаго раёна ў другі, а таксама сам працэс гэтага пераходу;

2) спосаб мернай рытмічнай хадзьбы ў страі (напр. цырыманіяльны м.);

3) музычны твор выразнага рытму, прызначаны для суправаджэння ўрачыстых шэсцяў, паходаў, дэманстрацый (напр. ваенны м.);

4) частка лесвіцы паміж дзвюма пляцоўкамі.

ма́ршал

(рус. маршал < фр. maréchal, ад ст.-в.-ням. marahscalc = канюшы)

воінскае званне, вышэйшае за генеральскае.

марша́лак

(польск. marszałek < чэш. maršalek, ад ст.-в.-ням. marahscalc = канюшы)

1) вышэйшая службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім і ў феадальнай Польшчы;

2) старшыня сейму ў Рэспубліцы Польшча.

марша́нцыя

(н.-лац. marchantia)

пячоначны мох сям. маршанцыевых, які трапляецца на нізінных балотах, па берагах лясных рэчак, ручаёў і інш.

маршру́т

(ням. Marschrute, ад фр. marche = хадзьба + route = шлях, дарога)

загадзя вызначаны шлях руху (людзей, войск, паяздоў, самалётаў і г.д.).

маршрутыза́цыя

(ад маршрут)

арганізацыя грузавых перавозак маршрутнымі паяздамі.

ма́ршы

(ням. Marschen)

паласа нізінных марскіх узбярэжжаў, якая затопліваецца затапляецца толькі ў перыяд найбольш высокіх прыліваў.