Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Су́слы ’страва з семені канопляў, стоўчанага з цыбуляй і соллю’ (Нік., Оч.). Да сусла, гл.

Сусноўка (пра слабога, хілага): радзіўся, мой хлопчык, дык адзін чар быў, сусноўка (Наша слова, 1992, 13 мая). Няясна (з су- і снаваць!).

Сусо́к ’мочка, валакно’ (Ласт.). Відаць, ад ссаць ’уцягваць вадкасць’ (аўтарскі наватвор?).

Сусо́лка ’соска’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Растарг.; глыб., Сл. ПЗБ), ’лядзяш’ (Нас., Мат. Гом., Бяльк., Шатал.; брагін., З нар. сл.), ’дзіця, якое ссе палец’ (брагін., Шатал.), ’скручаная пятля ці вузел на нітцы’ (віц., ЛА, 5), сусу́лькі ’ледзяшы’ (смарг., Сл. ПЗБ). Укр. сусі́лка ’лядзяш’, рус. сусо́ла ’неахайніца’, сусо́ля ’той, хто сусліць’, сусо́лить. Да сусліць (гл.).

Су́спары ’вуглавое спалучэнне ў зрубе’ (ігн., Сл. ПЗБ). З літ. są́spara, дыял. sūspara ’тс’ (там жа).

Су́спіца ’адходы пры веянні збожжа (з дробных зярнят і пустазелля)’ (слуц., усх.-палес., Сл. ПЗБ; ЛА, 5, Шымк. Собр.), ’супражка, складчына’ (Касп.), сусьпіца, суспіца ’змешаная жытняя мука’ (Пятк. 1, ЛА, 4). Укр. дыял. су́спиця ’змешанае зерне (напр., жыта з пшаніцай, жыта з ячменем і пад.)’, рус. паўдн. су́спица ’адходы пры веянні збожжа’, старое польск. suspica ’сумесь мукі розных культур’. Паўн.-прасл. *sǫsъpъ, параўн. яшчэ стараж.-рус. сусъпъ ’складчына’, таксама польск. тапонім Sąspów (з XV ст.), аддзеяслоўны дэрыват ад *sъ‑suti ’ссыпаць разам’. Борысь (Prefiks., 107), Фасмер (3, 810), ЕСУМ (5, 484) разглядаюць як дэрыват з прыст. су- < *sǫ‑ ад асновы *sъp‑, якая звязана чаргаваннем з *suti, *sъpǫ ’сыпаць’. Гл. таксама шушпіца.

Суста́ў ’рухомае злучэнне касцей або храсткоў у арганізме чалавека, жывёлы’ (ТСБМ, Нас., Касп., Ласт., Байк. і Некр., Сцяшк.), суста́ва ’тс’ (Некр. і Байк.; ашм., Стан.; воран., шальч., Сл. ПЗБ), суста́вы ’тс’ (Ласт., Пятк. 2, Арх. Вяр.), сусто́ўка ’тс’ (Жд. 3), суста́ўкі ’суставы пальцаў’ (круп., чэрв., Сл. ПЗБ), суста́вец ’костачка’ (ТС), суста́во ’сустаў’ (Сцяшк.). Укр. суста́в, рус. суста́в, ц.-слав. сѫставъ ’тс’. У анатамічным значэнні прыставачнае ўтварэнне з *sǫ‑ (су-) ад прасл. *stavъ, *stava ’згіб, сустаў’, параўн. укр. дыял. ставець, польск. staw, чэш. stav, славац. stav ’тс’, в.-луж. staw ’канечнасць’, харв. stav(a) ’згіб, сустаў’, балг. става ’тс’, што да *staviti (гл. ставіць, параўн. стаў). У агульным значэнні прыставачнае ўтварэнне суста́ў ’цела, склад’ (Нас.) суадносіцца з макед. става ’стан, фігура’, параўн. пастава, стан (гл.). Гл. Фасмер, 3, 810; Борысь, Czak. stud., 46; Борысь, 576.

Сусто́й ’смятана’ (Мат. Маг.), ’вяршкі з малака’ (Мат. Гом.), ’адстой’ (Яўс.), ’асадак на дне пасудзіны з вадкасцю’ (Юрч. Вытв.). Ад сусто́іцца ’адстаяцца’ (Нас., ТС), сусто́іць ’адстаяць’ < стаяць (гл.) з ‑о‑ пад націскам.

Сустрака́ць ’ісці насустрач, вітаць’ (Нас., Ласт., Яруш., Некр. і Байк., Касп., Шн. 2, Шат., Сл. ПЗБ), сюды ж сустрака́нне ’сустрэча’ (Юрч. Вытв.), параўн. рус. пск. сустрекать ’тс’, стараж.-рус. сустрѣкати ’тс’. Фанетычна да стрэць (гл.); к замест ч, параўн. сустрача́ць (Ласт., Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі), сустрэча́ць ’тс’ (ТС), тлумачыцца развіццём прасл. *tj > з наступным зацвярдзеннем, характэрным для часткі праславянскіх дыялектаў, пераважна т. зв. старажытнакрывіцкаму; гл. Нікалаеў, Балто-слав. иссл., 1988, 133–135; Залізняк, Слав. языкозн., X, 167. Параўн., аднак, аналагічнае развіццё ў т. зв. старажытнарадзімічскім рэгіёне: сустрэка́ть і сустрэча́ть ’тс’ (Растарг.), а таксама стракаць ’тс’ (гл.), што, магчыма, сведчыць пра старыя сувязі з заходнеславянскімі мовамі. Менш верагодна другаснае развіццё ч > к у выніку уніфікацыі асноў, як мяркуе Фасмер (3, 810) і іншыя, параўн. Палякоў, Slavistica Vilnensis, 1997, 190. Іванаў (Слав. языкозн., XIV, 263) бачыць тут працяг трансфармацыі t — l у k — l, параўн. соустрѣкле ’ён сустрэў’ (Пскоўскі летапіс XV ст.), што адпавядае [sustrēkal] з першапачатковага *rēt‑, адкуль сустракаць як паўднёвы працяг формы (Шавялёў, Prehistory, 371). Векслер (Гіст., 102) бачыць у беларускім слове кантактны ўплыў суседняй пскоўскай гаворкі або балцкіх моў. Сюды ж сустрэ́к: бягом к яму на сустрэк (Сержп. Прымхі) пры звычайным су́страч, укр. зу́стріч, зустрі́ч ’сустрэча’, рус. дыял. су́стреч, серб. дыял. сусрет і пад. (< *sъ‑rět‑, гл. ESSJ SG, 1, 255–256).

Сустрэ́ць ’спаткаць, прывітаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Стан., Сл. ПЗБ, Растарг.), сустрэціць ’тс’ (маладз., Гіл.). Гл. стрэць.