Абрамі́зіць ’ашукаць, абмануць’ (КЭС). Гл. раміз.
Абрамяня́ць ’пачакаць’ (Шат.) да *аб‑верамяняць (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2). Калі гэты дзеяслоў утвораны ад назоўніка вераме (Нас.), не характэрнага зараз для беларускага арэала, прэфіксацыю можна вытлумачыць на аснове такіх выразаў, як аб ноч, аб дзень. Тады павінна быць аб вераме (< ob vьrmę). Сляды гэтага праславянскага выразу знаходзім у ст.-польск. brzemie, серб.-харв. брјѐме ’час’ < ob vьrmę. Гл. Ільінскі, PF, 11, 193.
Абрахава́ць ’падлічыць’ (Нас.) < польск. obrachować ’тс’ (Кюнэ, Poln., 81).
Абро́вак ’бок дарогі’ (Сцяшк. МГ) да брыво (прасл. brъvь). Назва brъvь у шэрагу моў пераносіцца на паняцце ’край (дарогі)’, пачатковае а‑, відаць, старажытнага паходжання: параўн. славац. obrv, серб.-харв. о̏брва ’мяжа’, славен. obrv. Суфіксацыя, магчыма, гаворыць пра заходнеславянскі (польскі) уплыў.
Абро́жак, аброжка ’ашыйнік’ (БРС, Нас.), польск. obroża, obróż. Апошняе да *ob‑vorz‑ja (прасл. verzti ’вязаць’). Аб польскім паходжанні бел. аброжак, аброжка сведчыць агаласоўка, гл. Машынскі, ZNUK, 12, 5, 18.
Абро́к 1 ’ахвяраванне рэлігійнага парадку’ (Бяльк.), ’абяцанне, якое давалі богу, каб перасталі дзеці паміраць’ (КСТ) > ст.-рус. оброкъ, чэш. obrok ’аброк’, балг. обрак ’абяцанне’, серб.-харв. о̏брок ’тэрмін’, славен. obrok ’тс’ < ob‑rokъ < rekǫ ’гавару, абяцаю’, Фасмер, 3, 108. Гл. аброк 2.
Абро́к 2 ’корм, які бярэцца ў дарогу для каня’ (літ. abrãkas ’тс’ з беларускіх гаворак), чэш. obrok, польск. obrok ’корм’, серб.-харв. о̀брок ’паёк, рацыён’, славен. obrok ’корм’ да аброку
Абро́ць ’аброць, вуздэчка (з мачала або вяроўкі)’, абротачка, абротка, абротаць. Рус. оброть, укр. оброть, ст.-рус. оброть, обръть, обрътити ’надзяваць наморднік’, польск. obretka ’аброць, кантар’. Да ob‑rъtь Міклашыч, 285; Развадоўскі, Wybór, 1, 301, гл. рот. Корнеў (ВФ ЛГУ, 2, 23–24) робіць спробу звязаць аброць з бел. брытаць ’надзець вуздэчку’, брытаніць ’біць вуздэчкай’, рус. пск. брутать ’закілзваць’.
Абру́д ’ніжняя частка драўлянага посуду (цэбра)’ (Шат.). Відаць, да *ob‑rǫdъ (Трубачоў, Слав. языкозн., V, 176), прасл. ręditi ’правіць, кіраваць, распараджацца, раіць, упарадкоўваць і г. д.’ (ст.-бел. обрѧжоный зроблены, упарадкаваны’). Ад абстрактных значэнняў гэтага дзеяслова немагчыма перайсці да значэння абруд. Аднак у беларускай мове існуе назва цэбра, утвораная ад кораня ręd — ражка (гл.). Апрача гэтага, адзначана рад ’пласт у кубельчыку’ (Янк. II). Тады *rędja (> *ража, ражка), ’драўляны сасуд з радамі, ’кубел, цэбар’, а *obrǫdъ ’яго апошні перад дном рад’.
Абруза́ць 1 ’пухнуць, азызнуць’ (Нас.), абрузлы (Нас.), абрузглы (Касп.), абрюзлы (Бяльк.). Параўн. рус. (о)брюзглый, брюзнуть і брюхнуть. Магчыма, звязана з бруха (z/x як чахнуць/чэзнуць, пах/паз і г. д.). Гл. Мартынаў, Слав. акком., 167. Аб праславянскім характары слова бруха меркаваць цяжка. Наколькі вядома, слова выключна паўночнаславянскае. Гэты факт стварае дадатковыя цяжкасці, паколькі альтэрнацыі тыпу чахнуць/чэзнуць ахопліваюць праславянскую мову.
Абруза́ць 2 ’спаць’, абрузанне (Юрч.), відаць, ад абрузаць 1 (гл.). Параўн. рус. жарг. припухать у значэнні ’спаць’.
Абру́с ’кусок спецыяльна вытканай тканіны, якой засцілаюць стол’, абрусны ’ручнік на іконах’, укр. обрус, рус. обрус, чэш. obrus, славац. obrus, польск. obrus ’абрус’, балг. обрус ’уціральнік’, славен. obrus ’абрус’; o‑brusъ: brъsnǫti: ц.-слав. бръснѧти, славен. (o)brisati, серб.-харв. бри̏сати, ’уціраць’ (Фасмер, 3, 108). Меркаванне аб польскім паходжанні бел. абрус (Мядзв.) беспадстаўнае.