Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

са́ска Ст.-бел. Плавільная печ; рудня.

□ в. Саска-Ліпка Нясв. (Лемц. Дыс. 226).

сасо́ннік Месца, парослае сасной; сасновы лес (БРС). Тое ж сасновец, сасновіца, сасноўка, сасноўца, сасню́га́ (Слаўг.), сасня́к (Докш., Жытк., Леп., Нясв., Слаўг., Шчуч.).

□ ур. Сасоннік (балота) каля в. Кулікоўка Слаўг., ур. Сасновец (узвышша сярод абалоні) каля в. Ст. Каменка Слаўг., ур. Сасновіца (поле) каля в. Ржаўка Слаўг., вул. Сасноўка ў в. Рудня Слаўг., ур. Сасноўка (возера ў сасновым лесе) каля в. Ст. Каменка Слаўг., ур. Сасноў каля в. Заспа Рэч.

сасо́ннічак Малады сасоннік (Слаўг.).