Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

смальні́к Смаловы лес (Жытк.).

смаля́рня Месца, дзе была спецыяльная печ для гонкі смалы, дзёгцю; смалакурня (БРС). Тое ж смалаку́рка, смалякоўня, смаля́рка, смаля́нка, смаля́чка (Слаўг.), смольня (Гродз.).

□ ур. Смольня каля г. Гродна.

смаро́знік Непраходны лес, дзе многа зарасніку, буралому (Жытк.). Тое ж смуры́знік, сумуры́знік (Жытк.).

сме́тнік Месца, куды высыпаюць смецце; памыйная яма; гнаявая куча (БРС). Тое ж сме́тнішча (Бых., Слаўг., Тал. Мядзв.), сме́ццішча, смяцці́шча (Мсцісл. Юрч., Слаўг.), сме́тнівішча (Слаўг.), сурны́ўка (Смален. Дабр.).

смуг

Ст.-бел.

1. Вузкая і доўгая палоска поля, доўгі лужок і наогул усё тое, што мае выгляд паласы (Гарб.).

2. Міжгор'е, цясніна (Гарб.).

смуга́

1. Тое, што і смуг 1, 2 (Слон. пав. 1576 АВАК, XVIII, 29, Стаўбц. Прышч.).

2. Невялікае цячэнне на балоце (Палессе Талст.); багністая пратока (Стол.); вузкая забалочаная нізіна, рэчышча (Жытк.). Тое ж сму́га (Палессе Талст., Стол.), смужаві́нка (Жытк.).

3. Тонкая пялёнка гразі, пылу, павуціння на зямлі пасля зімы (Мін., Слаўг.). Тое ж іржа́ (Мін.).

4. Непраходнае балота, багна; гразкае месца (Гарадз. ДАБМ, 413 п.). Тое ж сму́га (Кар. Араш., 91, Стол.), сму́гліна (Нов. ДАБМ, 424 п. на к.), смуга́рына (Нов. ДАБМ, 416 п.).

□ ур. Смуга́ (паша) Стаўбц. (Прышч.).

смуро́днік Зараснік чорных парэчак Ribes nigrum L. (Слаўг., Стол.). Тое ж смурода, смуродзіннік (Слаўг.).

смуча́й Зараснік падвею Eriophorum vaginatum L. (Стол.). Тое ж пухоўкі, пурхоўкі, чарнагалоў (Слаўг.).

смык Перашыек (Слаўг.).