Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

схіл Пакаты бок узгорка (БРС). Тое ж схон (Слаўг.).

схо́вішча

1. Месца, будынак, дзе што-небудзь захоўваюць або хаваюць (БРС). Тое ж сховы (БРС), схоў, схрон (Слаўг.).

2. Акоп, бліндаж; патаемнае месца (БРС). Тое ж сховы (БРС), схоў, хаўня́ (Слаўг.), схрон (Стаўбц.).

сход Месца, дзе сыходзяць з гары (Слаўг.).

схо́дбішча Бойкае месца, куды сыходзяцца людзі; тачок (Слаўг.). Тое ж сходзішча, схадня́ (Слаўг.).