ста́вішча Месца на рэчцы, дзе была плаціна або млын (Нас.); зручнае месца для пабудовы заставы і млына (Нас. АУ). Тое ж ста́ўнішча (Кір.), стаў (Паст.).
□ в. Ста́ўнішча Кір.
ставо́к
1. Азярцо, сажалка, штучнае возера; запруда; млын (БРС). Тое ж ста́вік (Стаўбц.), стаў (БРС).
2. Запруджаная нізіна, дзе гадуюць рыбу (Рэч.).
стадні́ца Абгароджанае месца на пашы для начлегу коней (Стол.).
стадо́ла
1. Стар. Язычаскае мольбішча, храм у язычнікаў.
2. Хлеў для коней (Чашн. Касп.); вялікі даржнік, скацінны хлеў (Нас.); хлеў на заезным двары (Крыч. Бяльк.); вялікі хлеў для збажыны ў панскіх гаспадарках (Віц. Нік. 1892, 35); павець (Маг. губ. вед., 1854, № 48, 865); халодны будынак (Слаўг.).
3. Еўня ў гумне; гумно (Смален.).
□ в. Застадолле Сен. (Касп., 33), с. Стадолішча Смален. вобл., в. Стадолічы Лельч.
стажа́р'е Памост або месца, дзе стаялі ці звычайна ставяць стагі сена (БРС). Тое ж стажа́р (Рэч.), стажа́рня (Пол.), стажа́ры́шча, стагаві́нне, стаговішча, стогавішча, стажар'ё (Слаўг.), стагаві́шча (Слаўг., Ст.-дар.), стожышча (Нас., Слаўг.), сціжа́р'е (Кар.), сцяжа́р'е (Стаўбц.).
□ ур. Стажа́ркі (луг) каля в. Заспа Рэч.
ста́йкі
1. Малады бярэзнік каля старога лесу (Рэч.).
2. Чарада шпакоў, якія ляцяць у вырай (Слаўг.).
3. Драўляныя хлявы для буйной рагатай жывёлы і авечак (ЖС, 511).
□ в. Стайкі Карм., Віл., Мін., Барыс., Лаг. (Лемц. Дыс., 221), в. Стаішча Чашн.
сталі́ца Вялікая і старажытная вёска Зімніца (Слаўг.).
□ в. Сталіца Дзіс.
стан
1. Месца для стаянкі жывёлы ў поўдзень на полі або ў лесе (Бых., Жытк., Кліч., Краснап. Бяльк., Мін., Пар., Слаўг.). Тое ж становішча (Кузн. Касп.), станок (Слаўг.).
2. Начная паша (Жытк.).
3. Дарэвалюцыйнае адміністрацыйна-паліцэйскае падраздзяленне павета (БРС); месцазнаходжанне станавога прыстава (Дэмб.).
4. Месца, выбранае для стаяння (Нас.).
5. Стаянка, лагер войск (БРС).
□ ур. Арлоў Стан, Асінавы Стан, Цімошанкаў Станок (месца ў лесе) каля в. Шаламы Слаўг., Васількоў Стан (поле на месцы лесу, пчальнік) каля в. Дабранка Слаўг.
стар Месца, дзе знаходзілася паселішча або старажытнае месцажыхарства (Віц. Нік. 1892, 36, Выс. Касп., Слаўг., Смален. Дабр.).
□ в. Стар Арш.
старадрэ́віна
1. Засохлае на корані дрэва (БРС).
2. Старое амаль без абалоні дрэва; стары лес (Слаўг.).