Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сцеж Месца ўздоўж ракі, дарогі, наўсцяж чаго-небудзь (Беласточчына ПНР, Гродз.).

сце́жар

1. Памост, месца, дзе быў стог (Зэльв. Сцяцко, Слуцк. Сержп. Грам., 48).

2. Жэрдка, вакол якой кладзецца стог (Пар.).

сце́жка Вузкая пешаходная дарожка; прыкметная лясная пуцінка (БРС); пагон (Слаўг.); глухая дарога (Жытк.). Тое ж сцёжка (Ветк., Рэч.), трапі́нка (Докш., Лёзн., Стол.), трапі́на (Жытк.), тропка (Зах. Бел. Др.-Падб.).

сце́лішча Месца, дзе звычайна сцелюць лён, каноплі, пасконні (БРС). Тое ж слі́шча (Барыс. Валож. Пух. Стаўбц. МДС, Краснап. Бяльк., Сал., Смален. Дабр., Стаўбц., Стол.), сці́льшча (Віл. МДС), сла́нне, слаццё (Слаўг.).

сце́нка

1. Шырокая мяжа (БРС); межавая дарожка (Слаўг.).

2. Дарога да гумна (Нясв., Слаўг.); сцежка паміж гумнамі і полем (Уздз.); нешырокая дарожка за агародамі (Нясв.); вузкая дарожка паміж палеткамі (Мсцісл. Бяльк.). Тое ж сце́начка (Слаўг.).

в. Сценкі Докш., ур. Сце́нка (поле, палявая дарожка) каля в. Церахоўка Слаўг.

сцеп м. Вялікі абшар поля, пасеваў (Мсцісл. Бяльк., Слаўг.).

сцёк Месца, па якому сцякае вада; цячэнне вады па нахільнай у рэчышчы (БРС).

сцёран

1. Поле, з якога зжалі збожжа (Рэч.).

2. Пакоша (Рэч.).

сціжа́рка Пляцоўка на двары (Стол.).

сці́ла Неаранае цвёрдае роўнае поле пасля зімы; ялавіна (Ст.-дар.).