Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

сака́ Балоцістая, нізкая сенажаць, дзе расце асака Carex (Грыг. 1838—1840, Слаўг.).

□ ур. Сака́ (грыва на лузе каля р. Проні) недалёка ад г. Слаўгарада.

сакмо́ След, знак ад падэшвы нагі на раллі, пяску (Гродз.). Тое ж знак (Слаўг.).

сако́лле Аддаленыя, глухія месцы навокал (Слаўг.).

□ азярына Саколле каля в. Шарсцін Ветк.