Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сад

1. Участак зямлі, засаджаны пладовымі дрэвамі, ягаднікамі (БРС).

2. Грыбная калонія ў лесе (Слаўг., Слуцк.).

ур. Кавалёў Сад (поле) каля в. Гіжэнка Слаўг., ур. Ста́рый Сад (поле) каля в. Кульшычы Слаўг.

садаві́на́

1. Сад (Слаўг.).

2. Адно пладовае дрэва ў садзе (Слаўг.).

саджо́нка Прысады (Пол.).

садзі́ба

1. Зямельны ўчастак, на якім знаходзяцца хата з пабудовамі, сад (Слаўг.).

2. Хата з пабудовамі (Нас.).

3. Засяленне, выган (Нас. АУ).

садно́ Дрэва, на якім стаіць вулей (Стол.).

садо́к

1. Невялікі сад пладовых дрэў (БРС).

2. Невялікая сажалка, у якой разводзяць рыбу (БРС).

2. Скрыня для ўтрымання ў рацэ жывой рыбы (Нас.). Тое ж саж (Стол.).