па́цепнік
1. Дробны хмызняк; кусты (Віц., Нас., Тал. Мядзв., Сен. Чашн. Касп., Слаўг.). Тое ж па́цяпнік (Мсцісл. Юрч., Слаўг.), пашы́йнік (Лёзн.), поцябнік (Слаўг.), поцяпнік (Слаўг., Смален.).
2. Дробныя бярозавыя дровы (Маг. губ. вед., 1854, № 47, 843).
па́цепнішча Абшар дробнага зарасніку; месца, дзе высечаны нізкарослы параснік (Слаўг.). Тое ж поцябнік, поцябкі (Слаўг.).
пацёкі
1. Намывы пяску пасля ліўневага дажджу (Мсцісл. «Маладосць», 1968, №12, 44).
2. Тоненькія ручайкі на крынічным месцы; мокрае месца (Слаўг.). Тое ж поцяк, поцякі, поцягі, паця́гвіны (Слаўг.).
паця́жына Лагчына паміж грудоў, узгоркаў; нізкае месца падоўжанай формы (Стаўбц.).
□ ур. Пацяжына (сенажаць, лес) Стаўбц. (Прышч.).
пацяро́б Сенажаць на месцы высечанага лесу або выцерабленых кустоў (Лях.). Тое ж пацярэбак (Стол.), поцяраб (Гарад. Касп.), поцераб (пагранічча Ігум. і Бабр. пав. Мін. губ. Серб. 1915, 4, Стол.).
□ в. Це́рабут Мін. (Серб. 1915, 4).