Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пік

1. Вяршыня гары, узгорка (БРС); неабароненае ад вятроў месца (Слаўг.).

2. Тупік; узвышаны куток паміж возерам і канавай (Слаўг.).

3. Пікта, вар, вадкая густая смала; дзёгаць, гудрон (Слаўг.).

ур. Пік ці Гаўры́льчыкаў Пік (куток логу паміж возерам і канавай) каля в. Шаламы Слаўг.

пікава́рня Прадпрыемства, дзе варылі гудрон для прасмольвання канатаў (Слаўг.).

ур. Пікаварня (паўднёвая частка г. Прапойска) Слаўг.

піке́т Участак асушанага балота, звычайна квадратны, паміж пікетамі і калектарамі (Смал.).

ур. Пікет або На пікетах (асушанае балота) каля в. Усяжкі Смал.

пі́льня Лесапільны завод (БРС). Тое ж пі́льніца (Лемц. Айк.).

в. Пільня ці Пілна Чэр.

піса́га Іржавая паласа на вадзе; мазутная пялёнка, пляма ў забруджаным вадаёме (Слаўг.).

пі́тня́ Карчма, лаўка (Слаўг.).