Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прабо́й Яма, выбітая вадой; вельмі глыбокае месца ў рацэ, возеры (Ст.-дар.). Тое ж прабоіна (Ст.-дар.), выкаба́іна, выкабай (Слаўг.).

права́лле

1. Прорва, праваліна паміж гор (Чэр. Бяльк.).

2. Правал, выпадзенне грунту; западзенне мяккага грунту ў ямцы (Нас., Слаўг.).

права́рня Піваварны ці вінакурны завод (Нас.).

пра́віржына Адтуліна, разгароджанае месца ў агароджы або ў паркане (Тал. Мядзв.).

праву́лак Завулак; вуліца з выйсцем у адзін канец (Беш. Касп., Рэч., Слаўг.). Тое ж пракаву́лак (Хоц. Бяльк.), праканаву́лак (Слаўг.).

пра́га

Ст.-бел.

1. Агароджа з жэрдзя з варотамі ў канцы вёскі. Тое ж прога.

2. Брамка, веснічкі. Тое ж прога.

□ нас. п. Прага каля р. Вісла (Статистический обзор государственных имуществ за 1858 г. СПб, 1861).

прага́л

1. Адкрытая прастора, сенажатная паляна ў лесе, паміж кустамі, на балоце (БРС). Тое ж прага́ліна, прага́лка (БРС), прага́лачак (Стол.).

2. Пралёт, водступ, пакінуты паміж хатамі, узгоркамі, лясамі (БРС).

3. Адна вялікая праталіна (Слаўг.). Тое ж прага́лка (Слаўг., Стол.).

праго́н

1. Абгароджаная або неабгароджаная дарога, па якой гоняць жывёлу на пашу, вадапой (БРС).

2. Дарога да былога панскага двара (Нясв.); праезд ад хаты да вуліцы (Слаўг.).

3. Часовая паша для жывёлы (Слаўг.).

4. Адлегласць паміж двума парамі калоў у прасле (Слаўг.).

□ ур. Ля прагона (поле, луг) каля в. Малева Нясв.

прагуля́нка Быўшы панскі пляж ці месца адпачынку (у многіх месцах Беларусі).

□ ур. Прагулянка каля в. Кулікоўка Слаўг.

прагуме́нне Чыстая плошча перад гумном, дзе прасушваюць снапы, збожжа, сена (Мін. Шэйн, 506). Тое ж прыгуменне (Я. Колас, т. 4, 1952, 12).