Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыазе́р'е Абшар, які прылягае да возера (Міёр., Слаўг.).

пры́балацце

1. Балота, якое парасло бярозай і альхой (Зах. Палессе Талст.).

2. Месца ўздоўж балота (Слаўг.).

пры́бар

1. Месца або паселішча, якое знаходзіцца каля абалоні ракі (Бых., Слаўг.).

2. Месца каля бору (Слаўг.).

в. Прыбар Бых.

пры́беражань Лёд каля берага ракі (Ваўк. Сцяшк.).

пры́беражжа Узбярэжжа (Слаўг.).

прыбо́рак Гаёк, які прымыкае да лесу (Смален. Дабр.).

прыбо́рачак Махавое месца, якое прымыкае да хваёвага лесу, бору (Смален. Дабр.).

прыбо́р'е Месца, дзе выганялі дзёгаць і выпальвалі вугаль (Бых. Рам. 1912, 3).

в. Прыбор'е Бых. (Рам. 1912, 3).

прыво́лле

1. Свабоднае, шырокае месца, прастор (БРС).

2. Прыдатнае месца, дзе блізка ёсць рэчка, лес, луг, поле (Слаўг.). Тое ж воля, раздолле, прыволіца, пры́валь (Слаўг.).

3. Стар. Месца, якое памешчык уступаў сялянам для выгану жывёлы.

4. Свабоднае месца на лузе (Нясв.).

в. Прыволле Слаўг.

прыво́ранне Прыараная зямля (Слаўг.). Тое ж прыпаш (Нас. АУ).