Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пужо́ў Месца ў лесе, дзе многа вялося змей, гадзюк, вужоў (Слаўг.). Тое ж пыжоў (Слаўг.).

ур. Пужоў (непраходны лес, гушчар) каля в. Серкаўка Слаўг., ур. Пыжоў і Пыжоўскае балота (1911 ЦДГА БССР, ф. 2193, спр. 12, лл. 18, 19), в. Пужоў (Серкаўка) Слаўг.

пук Выпуклая, акругленая ўзвышаная мясцовасць (Слуцк. Адам., 8), Тое ж пука́тасць (Слаўг.).

в. Пу́кава Кап., в. Пукі Міёр., ур. Пукшына (поле) каля в. Бабінавічы Арш.

пу́нішча Месца, на якім стаяла пуня (хлеў); вялікая пуня (Віц. Нік. 1895, Выс. Касп., Слаўг.).

ур. Пунішча пад Гарадком каля в. Шаламы Слаўг., ур Пунішча (луг) каля в. Віравая Слаўг., ур. Пунішча (лог) каля в. Беражыстае Крыч.

пустадо́лле Абложная зямля (Камар., Нясв.).

пу́стак

1. Месца ў лесе, дзе закопваюць здохлую жывёлу (Віц. Нік., 1895).

2. Былая лесасека (Віц. Нік., 1895).

пуста́тка Невялікая постаць (Мсцісл. Юрч.).

пустаўшчы́на Неўрадлівая зямля (Стол.).

пуста́ць Зжатая паласа, участак (Мсцісл. Юрч.).

пу́стка

1. Зарослы, запушчаны ўчастак поля (БРС).

2. Пустое, неўрадлівае поле (Выс. Касп., Стол.), ялавіна (Слаўг.). Тое ж пу́стата (Рэч.), пустальга́ (Слаўг.), пу́сташ (Росл. Бяльк., Слаўг.). пусты́р (Слаўг., Стол.).

3. Незасеянае поле (Росл. Бяльк.).

ур. Пу́сткі (поле) каля в. Кароцічы Стол.

пусто́ша Запушчанае, занядбанае поле або лес (Зах. Бел. Др.-Падб.).