Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

по́валь Месца ў лесе, дзе павалены бурай дрэвы (Слаўг.).

по́гар Выгаралае месца на балоце, ямка (Віц., Маг., Палессе Талст.).

в. Погары Віц. (Рам. Мат.).

под Месца, дзе знаходзіцца памост для збожжа на высокіх слупах (Стол.). Тое ж пады́ (Стол.).

по́дкуп Месца ў лесе, дзе стаіць дрэва з вуллем (Сал.).

по́жня

1. Засеянае збожжам поле; іржышча (Бабр. Брэсц. Глуск. Гродз. Жытк. Маз. Пін. Стол. ДАБМ, к. 271, Лёзн., Сал., Слаўг.).

2. Сухадольная сенажаць і паша; невялікі лужок сярод поля (Віц. Нік. 1895, Докш., Віц. Сен. Касп., Слаўг., Смален. Дабр., Тал. Мядзв., Уш.). Тое ж пожань (Сен. Касп.), пожанька, пожанка (Віц. Нік. 1895, Сен. Чашн. Касп., Слаўг.).

3. Заліўны луг (Ветк.).

в. Пожынкі Сен., ур. Пожанька (балота) каля в. Людкоў Слаўг., ур. Шырокая пожня (сенажаць) каля в. Чарсвяны Уш., ур. Пожня (луг каля р. Пацэі) недалёка ад в. Сьенск Слаўг.

по́здзір Тонкая снегавая корка да шарану, тонкі шарон (Слаўг.).

по́йма

1. Месца, якое заліваецца ў час разводдзя; заліўны луг (БРС). Тое ж поймішча (Віц. Рам. Мат.).

2. Вялікі разліў вады на лузе вясной (Рэч.).

3. Травастой, заліты вадой, выйшаўшай з берагоў ракі; сена з затопленага лугу (Нас., Слаўг.).

4. Праход, рукаў, які злучае возера з ракой (Стол.).

в. Поймішча каля Дзвіны Віц. (Рам. Мат.).

по́ле

1. Зямля, апрацаваная для пасеву; бязлесная прастора (БРС). Тое ж пэ́ле (Ст.-дар.).

2. Паша; сухадольны луг (Лёзн., Слаўг., Стол.). Тое ж по́лё (Ваўк. Сцяшк.).

3. Месца ў дзіцячай гульні ў лапту паміж дзвюма паралельнымі рыскамі, дзе стаіць каманда, якая ловіць мячык (Слаўг., Стол.); спартыўная пляцоўка (БРС).

ур. Палі́ каля в. Пасека Ст.-дар., Поле — узвышаны край на паўднёвы ўсход ад Навагрудка да Слуцка і ўпоперак з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад Пясочна да Мядзведзічаў (Серб. 1914, 74), Поле — прастора на поўнач ад Пінскага пав. (Булг., 197), Палявое войтаўства Крыч. староства (Меер, 1786, 92), в. Сі́ліна Поле Слаўг., ур. Белахвостава Поле (месца на лузе) каля в. Крамянка Слаўг.

по́лежань Месца на траве, дзе адпачываў хто-небудзь (Слаўг.). Тое ж пролежань, вы́лежань (Слаўг.).

по́ліва Пасеў, засмечаны пустазеллем, які трэба палоць (Ветк., Глуск. Янк. II, Слаўг.). Тое ж палоцце (Ветк., Слаўг.).