Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пругме́нь Свабоднае месца паміж пабудовамі, двор (Ваўк. Сцяшк.). Тое ж пругуме́не (Нясв.), прыгуменне (Кам.).

пруд

1. Плаціна на рэчцы і млын пры ёй; штучнае возера, ставок (Барыс., Віц. Касп., Грыг. 1838—1840, Лёзн., Нас., Нас. АУ, Маз., Маладз., Стаўбц., Тал. Мядзв., Шчуч.); сажалка (Крыч.).

2. Вятрак (Мсцісл. Бяльк.).

3. Курган, высокае месца, якое агібаецца ракой (Слаўг.).

□ в. Стары Пруд Чэрв., в. Пруды Стаўбц., в. Прудок Слаўг., в. Прудок Косельскі Карм., ур. Гарадзе́цкі Пруд (курган, які агібае р. Крупка) каля в. Закрупец Слаўг.

прудзі́шча Месца, дзе быў ставок з млынам (Паст., Слаўг.). Тое ж пру́дзішча (Нас. АУ).

□ в. Прудзішчы Смал.

прут

1. Стар. Пазямельная мера — 1/300 частка морга (Дэмб. т. 1, 171), пяць сажняў з доляй (Нас. АУ, 394 б).

2. Малады парастак; садовы саджанец (Слаўг.).