Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

па́вадка Разліў вады па лёдзе ракі або ў час паўнаводдзя па лузе (Слаўг.). Тое ж па́ваддзе (Слаўг.), па́вадзь (Кап.), па́вадкі (Нас., Сен. Касп., Слаўг.), паводка (БРС), паводдзе (Слаўг.).

пава́л Павалены бурай лес (БРС).

па́валка

1. Пялёнка, пласт пылу, гразі на зямлі пасля зімы (Слаўг.).

2. Покрыва плесні, расліннасць на паверхні стаячага вадаёма, багны, гнойнай жыжы (Меж. Касп., Мсцісл. Юрч. НС, 283, Слаўг.). Тое ж па́валака (Нас., Слаўг.).

3. Павуцінне; туман, смуга (Мсцісл, Юрч. НС, 283, Слаўг.). Тое ж павалока (БРС).

паваро́т Паваротка дарогі, рог вуліцы, загіб ракі (БРС). Тое ж поўратка, поваратка (Слаўг.), паваротка (БРС).

Ніканаўская поваратка (месца, дзе дарога паварочвае на Слаўгарад) Бых.

павіха́ Месца, дзе стаіць сухая трава (Ст.-дар.).