Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пас

1. Лесапаласа; нешырокая паласа лесаахоўнай зоны (Слаўг.). Параўн.: «На Во́лзі пысадзі́лі дубо́выя пасы́» (в. Віравая Слаўг.).

2. Састаўная частка вясёлкі (Стол.).

паса́д Стар. Рад дамоў, вуліца ў два рады хат; слабада, пасяленне рамеснікаў.

паса́да Сядзіба (Хоц. Бяльк.).

в. Пасада Гродз. (Лемц. Айк.).

паса́дзец Стар. Невялікі горад.

в. Пасадзец Віл., в. Пасадзец Плешч.

паса́дка Прысады дрэў каля вуліцы, вакол хаты, двара, паабапал дарогі, кругом саду (БРС). Тое ж праса́да. Параўн.: Сярод прасад — гасцінец біты (Я. Купала).

па́садка

1. Небяспечнае, непрыкметнае і глыбокае месца; незакапаны калодзеж без верхняй часткі зруба (Слаўг.).

2. Пастка для пацукоў, ваўкоў, лісіц (Слаўг.).

па́сека

1. Поле на месцы высечанага лесу (БРС); ляда (Смал.).

2. Месца, дзе стаяць ці стаялі вуллі (паўсям.).

3. Месца, дзе высеклі лес (БРС). Тое же пасе́ка (Слаўг.).

4. Участак лесу, прызначаны для высечкі (БРС).

5. Паша, выпас; луг на месцы высечанага лесу (Барыс., Стаўбц.).

в. Пасека Ст.-дар., ур. Вашчы́лава Пасека (поле, лес) каля в. Шаламы Слаўг., ур. Ананьева Пасека каля в. Ст. Каменка Слаўг., ур. Пасека (луг) каля в. Пруды Стаўбц.

пасе́лішча

1. Месца, дзе быў старажытны населены пункт (БРС).

2. Пасяленне, населены пункт (БРС).

пасе́ля Сядзіба, двор; дворышча (Жытк., Стол.).

па́сеч Месца, дзе высеклі лес пад поле, сенажаць (Слаўг.).