Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

палы́ня́ Гладкая паласа на вадзе, якая ўтвараецца ад моцнага, раптоўнага павеву ветру (Гродз.).

паляві́ца Бязлесная прастора, палявая старана (Краснап.).

□ Палявіца (вв. Клясін, Малі́шына, пас. Буходзькава) Краснап.

паля́д Абложная зямля (Пін.).

паля́дак

1. Поле, якое першы раз арэцца пасля высечкі лесу (Сен. Касп., Слаўг.). Тое ж паля́дка (Краснап. Бяльк.).

2. Абложная зямля на месцы ляда на другі, трэці год (Слаўг.).

□ ур. Антонава Паля́дка (поле) каля в. Кульшычы Слаўг., ур. Паля́дкі́ (луг) каля в. Дабранка Слаўг., ур. Лагу́таў Паля́дак (Лес) каля в. Любаны Слаўг.

паля́на

1. Луг або поле; невялікая роўная прастора сярод лесу (БРС); гальная сенажаць сярод балота (Ст.-дар.). Тое ж паля́нка (Жытк., Лёзн., Рэч., Ст.-дар., Стол.).

2. Поле на месцы высечанага лесу, узаранае першы раз (Рэч.); поле на грудку сярод балота або лугу (Рэч., Стол.); асобнае поле (Сал.). Тое ж паля́нка. (Рэч., Сал., Стол.).

□ ур. Кулі́нкіна Палянка (лог) каля в. Шаламы Слаўг.

паляўшчы́на Вялікая бязлесная (без заліўных лугоў) тэрыторыя (Слаўг.).

□ Паляўшчына (вв. Рагі, Прудок, Добры Дуб, Рэкта) Слаўг., Паляўшчына (вв. Сакалоўка, Лабанаўка) Чэр.