Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пато́па Месца, якое заліваецца вадой; абалонь; навадненне; вялікія дажджы; непраходнае балота, дрыгва (Слаўг., Чав.). Тое ж патоп (Слаўг.).

патра́ва Страўлены жывёлай травастой на лузе, пасеў, усходы лесу (БРС).

паўве́рацень Стар. Мера зямлі, адлегласці (Я. Колас, т. 3, 1952, 45).

паўвы́спа Пясчаны паўвостраў (БРС).

паўге́кта́ра Сядзіба калгасніка (Маг.). Тое ж паўгэ́ктара, паўгэ́ктар, паўге́кта́р (Слаўг.).

паўдзён

1. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Докш., Круп.).

2. Паўднёвая частка свету, поўдзень (Грыг. 1838—1840, Слаўг.). Тое ж паўдня́ (Слаўг.).

3. Паўднёвы, сонечны схіл гары (Слаўг.). Тое ж паўдзе́нне, паўдзёнак (Слаўг.).

паўзбало́цце Месца ўздоўж балота (Слаўг.). Тое ж паўзболацце (Слаўг.).

паўзбе́ражжа Месца ўздоўж берага ракі, поля лесу, лугу (Слаўг.). Тое ж паўзкра́ечча, паўзбярэжжа, па́ўзберажжа, па́ўзберазенне, па́ўзбе́ражанішча (Слаўг.).

паўзбо́чча Месца на схіле канавы, узгорка (Слаўг.).

паўзва́лле Ніжняя адхонная частка гары, узгорка ў выглядзе ўступаў; падэшва гары (Слаўг.).