Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пасы́ Пуціна, тракт (Летопись Самовидца. Кіеў, 1878, 395).

па́сыны Парасткі ад карэння сліў, лазы, парэчкі, вішняў або вакол бярозавых, вярбовых пнёў (Слаўг., Ст.-дар.).

пасяле́нна Сельбішча; плошча, занятая паселішчам (Стол.).

ур. Пасяленна (поле) каля в. Кароцічы Стол.

пасяро́даўка Цэнтр, сярэдзіна вёскі (Слаўг.).

Пасяродаўцы — вуліцы в. Люба́ны Слаўг.

патало́чышча Месца, дзе адпачываў чалавек (Мін., Я. Колас, т. 6, 1952, 279). Тое ж паталоча, поталач (Слаўг.).

патапе́нне Месца, якое заліваецца вадой у час дажджоў, разводдзя, наваднення (Слаўг.).

патапе́ча Багністае балота (Мсцісл., Слаўг.). Тое ж патапе́нне (Слаўг.).

пата́шня Ст.-бел. Месца ў лесе, дзе было прадпрыемства, на якім выраблялі паташ.

в. Паташня Віц., Гродз., Маг. (Лемц. Айк.).

пато́к Ручай, невялікі струмень вады ад крыніцы або ў час сцёку дажджавой ці веснавой вады (Маз., Паст.).

пато́ка Праточны ручай у балоце, які звычайна не замярзае і з'яўляецца вытокам ракі ці рэчкі (Шчуч.).

в. Патока Шчуч.